З аршанскага ізалятара часовага ўтрымання ў панядзелак, 25-га траўня, павінен выйсці на волю палітычны актывіст з Дуброўны Міхаіл Чамурака. Міхаіла затрымалі дома ў Дуброўне каля 13-30. Здарылася гэта 13-га траўня, прычым затрымлівала Міхаіла адразу аршанская міліцыя і павезла ў суседні раён. Некалькі гадзін жонка шукала мужа, і толькі потым міліцыя прызналася, што Міхаіл затрыманы і знаходзіцца ў Оршы. Суд адбыўся неўзабаве, судзілі Чамураку за "кармленне галубоў" на цэнтральнай плошчы Оршы. Пры гэтым самой акцыі як такой не было. На плошчы сабраліся 10 чалавек, да іх падыйшоў міліцыянт, які папярэдзіў пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаваных акцыяў. Ніякіх лозунгаў не было, пасля кароткай дыскусіі з міліцыянтам прысутныя сыйшлі з плошчы і накіраваліся да помніка "Кацюшы", дзе ўсклалі кветкі і разыйшліся. Аднак суду гэта ніяк не перашкодзіла вынесці вырак — арышт на 12 сутак. Пасля выхаду на волю Міхаіл будзе вымушаны яшчэ і дабірацца да Дуброўны.
Орша, Палітыка
Выхад на волю
24.05.2020 16:40
1514 праглядаў, 9 каментароў
25-га траўня каля 13-й гадзіны павінен выйсці на волю Міхаіл Чамурака.
-
Крыміналка спынілася
30.12.2020 17:15
48 просмотров, 0 комментариев
Чарговая крымінальная справа супраць Ігара Казмерчака чарговы раз спынена
-
Прагулачны пратэст (фота)
20.12.2020 13:53
714 просмотров, 0 комментариев
Пратэсты ў Оршы працягваюцца ў выглядзе невялікіх прагулак
-
Дэцэнтралізаваны пратэст (фота)
06.12.2020 17:55
1870 просмотров, 0 комментариев
Аказваецца фармат дваровых/раённых палітычных пратэстаў падыйшоў і для аршанцаў
-
Суд над Наталляй Хершэ
03.12.2020 09:09
2911 просмотров, 1 комментариев
Аршанка, якая з 19 верасня ўтрымліваецца пад вартай, 3 снежня будзе ў судзе.
-
-
Дзёрзкая атака (фота)
02.12.2020 07:21
2990 просмотров, 0 комментариев
Плот аршанскага аддзялення КДБ быў размаляваны пратэстным надпісам
-
Міліцэйскі прысуд
27.11.2020 18:44
3091 просмотров, 2 комментариев
У Оршы працягваюцца рэпрэсіі
-
Інвалід асуджаны дома
27.11.2020 12:25
2192 просмотров, 1 комментариев
Вядомы бараньскі блогер атрымаў штраф за ўдзел у мінскім мітынгу
-
У выканкаме — новы намеснік
25.11.2020 15:40
2598 просмотров, 0 комментариев
У старшыні райвыканкама Ісачэнкі новы намеснік. Гэта былы галоўны інжынер «Оршацепласетак».
Последние новости
-
30.12.2020 15:46
Орша — эпіцэнтар стыхіі
Такога кепскага надвор’я і з такімі наступствамі Орша не бачылі з 2013 года
-
30.12.2020 13:48
Хто абкарадаў крамы? (відэа)
Летам па Оршы пракаціўся цэлы шэраг прафесійных крадзяжоў з крамаў
-
30.12.2020 11:03
Міла замест Еўропы
У Чаромушках плюс адна крама, у горадзе мінус адна кавярня
-
30.12.2020 09:52
Ледзь не згарэла Малако (фота)
У Лёзна ледзь не згарэў мясцовы молаказавод
-
30.12.2020 07:45
Дрэвы пападалі (фота)
Кепскае надвор’е 29 снежня прынесла не толькі траўмы, аварыі ды адстунасць электрычнасці, але і паўплывала на транспарт