1 USD
= 2.57 BYN
1 EUR
= 3.15 BYN
10 PLN
= 6.99 BYN
10 CNY
= 3.94 BYN
100 RUB
= 3.49 BYN
100 UAH
= 9.09 BYN
18:00

+1

6 м/с

992 гПа

21:00

+2

6 м/с

991 гПа

00:00

+3

5 м/с

989 гПа

03:00

+3

5 м/с

988 гПа

06:00

+3

5 м/с

988 гПа

Орша, Палітыка

Крыміналка спынілася

30.12.2020 17:15

14 праглядаў, 0 каментароў

Чарговая крымінальная справа супраць Ігара Казмерчака чарговы раз спынена

Ігар Казмерчак — рэдактар і адзін са ствараьнікаў нашага сайту — а больш чым за год яшчэ і прадпрымальнік, які ўтрымлівае «Цудоўную краму» — краму нацыянальнай культуры і атрыбутыкі прыблізна раз на чатыры гады становіцца фігурантам якой-небудзь крымінальнай справы. Першая крымінальная справа была яшчэ калі Ігару было 16 гадоў і ён быў актывістам «Маладога Фронту». Тады каля расейскай амбасады нехта ўзарваў нейкае выбуховае прыстасаванне ў выніку чаго была папсаваная лаўка. Гэты «тэракт» стаў фармальным повадам, каб усіх маладафронтаўцаў выклікаць на допыты ў КДБ. Наступная крымінальная справа — экстрэмізм, калі канкрэтней, то дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Пазней пайшлі больш «дарослыя» крыміналкі: распаўсюд парнаграфіі, фальшываманетніцтва. І, канешне, заўсёды гэтыя крыміналкі скончваліся ні чым, затое пачыналіся заўсёды ў гады найбольшых палітычных пратэстаў.

У гэтым годзе фармальнай прычынай «крыміналізаваць» Казмерчака стала сама наяўнасць «Цудоўнай крамы». Абвінавацілі Ігара ў нясплаце падаткаў. Хаця нават фармальна было відавочна, што справа не можа мець поспеху — ні крама, ні сайт (якія праходзілі ў справе як сродак атрымання прыбытку) не прыносілі патрэбнай для крымінальнай адказнасці колькасці выручкі. У выніку крымінальная справа была спынена, а тэхніка і фінансавыя дакуманты вернутыя Інару 30 снежня.

Праўда сказаць, што «наезд» на «Цудоўную краму» зусім не паўплываў на яе не даводзіцца. Паралельна з крыміналкай, Казмерчак атрымаў 4 штрафы за дробныя парушэнні правілаў гандлю, а сама крама страціла арэндуемае памяшканне і была вымушаная хутка пераехаць на новы адрас. Сёння «Цудоўная крама» працуе па адрасе: вул. Міра 3-а.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Крыміналка спынілася

Чарговая крымінальная справа супраць Ігара Казмерчака чарговы раз спынена

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение